У Магілёве будуць судзіць незалежную журналістку Аліну Скрабунову


Дзяўчыну вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі. Суд адбудзецца 23 ліпеня.

Міліцыянты, якія сёння завіталі да журналісткі, склалі на яе пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

«Мяне вінаваць толькі ў вырабе прадукцыі СМІ. У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэння не пазначаны канкрэтны сродак масавай інфармацыі, – сказала Аліна Скрабунова «Радыё Свабода». – Пазначана толькі, што адсутнічала акрэдытацыя. У матэрыялах справы было нямала апытаных. Бальшыня не далі ніякіх каментароў. Дзве жанчыны далі, таму міліцыя лічыць іх сведчанні доказамі маёй віны».

Перад выбарамі незалежныя журналісты ізноў апынуліся «пад прыцэлам».

Гарадзенскіх фрылансераў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава днямі выклікалі ў пастарунак. Журналістаў чарговы раз вінавацяць у супрацы з нашым тэлеканалам без акрэдытацыі паводле часткі 2 артыкула 22.9 «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Чытайце таксама:  «Стаяла побач і кіўкамі галавы схіляла да размовы». У чым вінавацяць журналістаў

За што можна судзіць белсатаўца?

За сюжэты для «Белсату» судзілі таксама Марыну Маўчанаву, Алеся Ляўчука, Кастуся Жукоўскага, Ларысу Шчыракову.

Стужка навінаў