У Магілёве 17-гадовую дзяўчыну падазраюць у сутэнёрстве дзвюх аднакурсніц


17-гадовую навучэнку аднаго з каледжаў Магілёва абвінавачваюць у запужванні і ўцягванні ў прастытуцыю двух аднакурсніц.

Дзяўчына прапаноўвала паслугі інтымнага характару ў інтэрнэце: сама іх не аказвала, але прапаноўвала кліентам іншых дзяўчат. Міліцыі «пашчасціла»: дзяўчат лёгкіх паводзінаў у распараджэнні магіляўчанкі не знайшлося (адна адмовілася, другая не адказала на званок), таму яна вырашыла папрацаваць самастойна.

За занятак прастытуцыяй у дачыненні да няпоўнагадовай склалі адміністрацыйны пратакол.

Пазней высветлілася, што дзяўчына сілком уцягнула ў прастытуцыю двух сваіх аднакурсніц. Грошы за паслугі яна пакідала сабе. Дзяўчыны, якіх яна змусіла займацца прастытуцыяй, прыехалі ў Магілёў з розных раёнаў вобласці, вучыліся разам і жылі ў адным інтэрнаце.

Цяпер 17-гадовай «сутэнёрке» пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

ДР belsat.eu паводле uvd.mogilev.by

Стужка навінаў