У Ляхавічах пʼяны мужчына выпаў з 3 паверху, паказваючы трук


Мужчыне пашанцавала, ён застаўся ў жывых.

Няшчасны выпадак здарыўся днямі. Кампанія распівала алкаголь удома. Адзін з мужчын вырашыў паказаць акрабатычная трукі на гаўбцы.

Ён зачапіўся рукамі за гаўбец і доўгі час вісеў. Сябры спрабавалі дапамагчы і выцягнуць яго, але былі настолькі пʼяныя, што ўпусцілі. Мужчына сарваўся ўніз, упаўшы з вышыні 3 паверха.

З траўмамі яго даставілі ў баранавіцкі шпіталь.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў