У Львове экстрэмісты напалі на лагер цыганаў. Ёсць забітыя і параненыя


У суботу, 23 чэрвеня, позна ўвечары невядомыя людзі ў масках напалі на лагер ромаў на ўскраіне Львова. Адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі раненні.

Украінская паліцыя паведамляе, што напад адбыўся ў лясным масіве на ўскраіне Львова. Група невядомых асобаў у масках напала на лагер, у якім пражываюць грамадзяне ромской нацыянальнасці. У выніку нападу 24-гадовы жыхар Закарпацкай вобласці атрымаў смяротныя нажавыя раненні. Яшчэ чатыры чалавекі – 10-гадовы хлопчык, двое 19-гадовых юнакоў і 30-гадовая жанчына – атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Паліцыя затрымалі ўсіх тых, хто нападаў на цыганскае паселішча ў Львове – сем маладых людзей ва ўзросце 16-17 гадоў, жыхароў Львова. Акрамя таго, паліцыянты ўсталявалі і затрымалі 20-гадовага арганізатара гэтага нападу.

Распачатая крымінальная вытворчасць па п. 12 ч. 2 арт. 115 Крымінальнага кодэкса Украіны – наўмыснае забойства, учыненае групай асоб па папярэдняй змове.

ІІ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў