У Лунінцы знялі порнаролік з удзелам падлетка і сабакі. Справу перадалі ў суд


Чацвёра жыхароў Лунінца будуць адказваць перад судом за тое, што знялі відэаролік парнаграфічнага характару, у якім фігураваў няпоўнагадовы.

Інцыдэнт адбыўся 7 жніўня: хлопца ўгаварылі за грошы стаць на карачкі побач з сабакам і зняць штаны, – паведамляе рэсурс «Медыя-Палессе». На відэа яны знялі фізічны кантакт жывёліны і няпоўнагадовага, а потым распаўсюдзілі гэты відэаролік у інтэрнэце.

Пра відэа даведалася сястра пацярпелага, распавяла маці, а тая звярнулася да праваахоўнікаў.

Па справе праходзяць чацвёра мясцовых жыхароў ва ўзросце ад 17 да 23 гадоў. Ім выставілі абвінавачванне паводле артыкулу «Распаўсюд парнаграфіі з выяваю непаўналетняга». Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ад 3 да 8 гадоў зняволення.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары