У лонг-ліст прэміі Гедройца ўвайшлі 13 кніг


На сайце прэміі Гедройца з’явіўся лонг-ліст сёлетніх намінантаў. У гэтым годзе журы, у склад якога ўваходзяць Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута, абралі 13 кніг.

Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што журы ўпершыню абірае кнігі не галасаваннем і падлікам балаў, а кансэнсусам.

Андрэй Адамовіч. Таўсціла і лешч. – Вільня: «Логвінаў».

Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. – Вільня: «Логвінаў».

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог. – Вільня: «Логвінаў».

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын. – Менск: «Галіяфы».

Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак. – Вільня: «Логвінаў».

Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы. – Вільня: «Логвінаў».

Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках. – Менск: «Кнігазбор».

Алесь Пашкевіч. Рух. – Менск: «Кнігазбор».

Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі. – Менск: «Кнігазбор».

Рома Свечнікаў. Рома едзе. Кніга 2. – Вільня: «Логвінаў»/34mag.net

Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі. – Вільня: «Логвінаў».

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. – Менск: «Галіяфы».

Макс Шчур. Завяршыць гештальт. – Тэрнопаль: «Крок».

Ад пачатку на прэмію вылучылі 29 выданняў. Сёлетняга лаўрэата прэміі павінны назваць у верасні. Надалей з лонг-ліста будзе абраны шорт-ліст (меркавана, 6 кніг). Прэмія Гедройца – самая буйная незалежная літаратурная прэмія ў Беларусі. Лаўрэат атрымоўвае 10 тысяч еўра.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў