У ЛНР выдалі дзіцячы часопіс «Вежливые человечки» з расповедам пра Вялікага Свіна і Прагнага Труса


У Луганску выдалі дзіцячы часопіс «Вежливые человечки». У першым нумары часопісу распавядаецца пра Вялікага Свіна, Прагнага Труса і Брыдкага Турчына. Яны на загад Фашыстона мусяць сеяць у сваёй краіне кроп, які адбірае ў людзей радасць.

У Вялікім Свіне можна пазнаць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, у Прагным Трусе – прэмʼер-міністра Арсенія Яцэнюка, у Брыдкім Турчыне – сакратара Рады нацыянальнай бяспекі Аляксандра Турчынава. Фашыстон намаляваны як Дзядзька Сэм.[/vc_column_text][vc_single_image image=”114315″ img_size=”large”][vc_column_text]Вокладка зроблена ў стылі савецкага часопісу «Веселыя картинки». Адзін з мужчын, намаляваны на ёй, падобны да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Ён жа намаляваны ў рубрыцы «Татавы парады».

Часопіс будзе выходзіць раз у месяц. Першы тыраж склаў 1 тыс. асобнікаў.

«Мы хочам, каб нашыя дзеці выраслі такімі, як Мальчыш-Кібальчыш, людзьмі без страху, без папроку, ветлівымі, адкрытымі, абаронцамі сваёй зямлі, сваіх блізкіх, сумленнымі і высакароднымі», – растлумачыў галоўны рэдактар выдання Сяргей Калеснікаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”114319″ img_size=”large”][vc_column_text]Луганск зʼяўляецца сталіцай непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі, якая хоча аддзяліцца ад Украіны. Прарасейскія сепаратысты, якія кіруюць тэрытарыяльным утварэннем, з вясны 2014 гады вялі баявыя дзеянні супраць украінскіх войскаў. Цяпер бітвы практычна спыніліся.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў