У Лівіі выкралі былога прэм'ер-міністра


Узброены мужчына выкраў былога прэм’ер-міністра Лівіі Алі Зэйдана, паведамляе тэлеканал Al Arabiya са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле іншых дадзеных, выкрадальнікаў было некалькі, яны ўварваліся ў гатэль на ўсходзе Трыпалі, дзе жыве Зэйдан, і павезлі яго ў невядомым кірунку.

Гэта ўжо другое выкраданне Зэйдана: у кастрычніку 2013 года групоўка «Аператыўная сетка лівійскіх рэвалюцыянераў» арганізавала выкраданне чыноўніка. Яго адпусцілі ў той жа дзень.

З лістапада 2012 года па сакавік 2014 года Алі Зейдан займаў пасаду прэм’ер-міністра Лівіі. Ён пакінуў пасаду, таму што яму вынеслі вотум недаверу.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў