У Ліване дзеля турыстаў дзяўчат-паліцэйскіх апранулі ў міні-шорты. Фотафакт


Улады ліванскага гораду Бруммана апранулі ў кароткія шорты нанятых падчас летняга турыстычнага сезону для патрулявання вуліцаў студэнтак.

На думку мясцовых уладаў, такая асаблівасць павінна прыцягнуць у горад турыстаў. Уніформа патрульных складаецца з чорных футболак і міні-шортаў, чырвонага берэта і белых красовак. Форма мужчын-паліцэйскіх пры гэтым засталася ранейшай.

Рашэнне гарадскіх уладаў апрануць дзяўчат-паліцэйскіх у шорты выклікала гарачыя спрэчкі ў ліванскай сегменце сацсетак. Многія крытыкуюць мэрыю за выкарыстанне жанчын у якасці прынады для турыстаў.

ІІ, belsat.eu, паводле news.liga.net

Стужка навінаў