У Літве збіраюцца ўсталяваць сірэны ў сувязі з Астравецкай АЭС

video

Дэпартамент пажарнай бяспекі і выратавання (ДПБС) Літвы плануе ўсталяваць на паўднёвым усходзе краіны папераджальныя сірэны. Яны будуць інфармаваць насельніцтва пра магчымую небяспекі ў выпадку здарэнняў на Астравецкай АЭС у Беларусі.

Урад Літвы распрацаваў праграму, пры якой сірэны ўсталююць у 150 месцах на адлегласці 50 км ад Астравецкай АЭС. Агулам – у 150 месцах, у тым ліку, у Вільні і Віленскім раёне, а таксама ў Шырвінцкім і Шальчынінкскім раёнах.

Намеснік дырэктара ДПБС Юрыс Таргонскас сцвярджае, што вакол Ігналінскай атамнай станцыі, калі тая працавала, таксама была зроблена сістэма сігнальнага абвяшчэння.

«Паколькі АЭС будзе знаходзіцца недалёка ад мяжы, зона ўздзеяння будзе на нашай тэрыторыі, мы рыхтуемся пры неабходнасці папярэдзіць жыхароў», – кажа ён.

Папярэджанні будуць працаваць як у сувязі з радыеактыўнай небяспекай, так і ў іншых выпадках звычайных здарэнняў.

Плануецца, што сірэны будуць усталяваныя яшчэ да адкрыцця атамнай станцыі на беларускім баку. Паведамляецца, што сірэны абыдуцца ўраду Літвы ў суму да трох мільёнаў еўраў.

Астравецкая АЭС – не апошняя ў Беларусі

Урад Літвы сцвярджае, што Астравецкая АЭС, якая будуецца ў 50-ці км ад Вільні, узводзіцца не ў адпаведнасці са стандартамі бяспекі. Менск гэтыя папрокі адхіляе.

ХХ, паводле delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары