У Літве забаранілі канцэрты Газманава


Найбуйнейшыя канцэртныя пляцоўкі Літвы не далі згоду на выступы Алега Газманава.

Уладальнікі літоўскіх пляцовак звяртаюць увагу на тое, што выступ Газманава можа нанесці шкоду іх рэпутацыі. Дырэктар кампаніі «Klaipėdos arena» Рэмігіюс Амбрулайціс у каментары «Delfi.lt» зазначае, што на рашэнне акцыянераў яго кампаніі паўплывала вайна паміж Расеяй і Украінай.

У 2013 г. экс-міністр абароны Літвы Раса Юнкявічанэ запатрабавала ўнесці расейскага поп-спевака ў спіс персонаў нон грата за тое, што той у песні «Сделан в СССР» называе Прыбалтыку сваёй краінай.

Падчас мінулагодняга скандалу Алег Газманаў заўважыў у размове з журналістамі Расейскай службы BBC, што песня адлюстроўвае гістарычныя факты, а не імперскія амбіцыі Расеі.

Расейскі спявак Алег Газманаў з’яўляецца персонай нон грата ў Латвіі. Яго ўезд на тэрыторыю Літвы пакуль не забаронены.

ЮВ, паводле delfi.lt, BBC

Глядзі таксама
Каментары