У Літве ўключаць радыёперадатчык, які будзе вяшчаць на Беларусь і Расею


Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус 29 жніўня возьме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці сярэднехвалёвага перадатчыка далёкага радыюсу дзеяння. Літоўскай Рэспубліцы яго перадалі ЗША, паведамляе Міністэрства замежных спраў Літвы.

У афіцыйнай частцы імпрэзы таксама возьме ўдзел кіраўнік тэхнічна-інфармацыйнай службы Рады кіраўнікоў вяшчання (BBG) Андрэ Мендэс, міністр сувязі Літвы Рокас Масюліс, дэпутаты Сойму, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і амбасады ЗША ў Літве.

Праз радыёперадатчык тыпу Nautel NX-200, усталяваны на станцыі Радыётэлецэнтру Літвы ў Вешынтах (ViešintosАнікшчайскага раёну, сярод іншага будуць транслявацца праграмы Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа на расейскай і беларускай мовах прызначаныя для аўдыторыі ў Расеі, Беларусі і Украіне.

Новы перадатчык магутнасцю 200 кілаватаў заменіць стары, які працаваў у Сіткунах (Ковенскі раён) больш за 40 гадоў.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары