У Літве побач з беларускай мяжой выявілі свіную чуму


У Шальчынінкайскім раёне Літвы праз афрыканскую свіную чуму абвясцілі экстрэмальнае становішча.

Пасля таго, як загінулі дзве жывёлы, што ўтрымліваліся ў раёне, літоўскія ветэрынары, правёўшы даследаванні заявілі, што прычынай смерці стала афрыканская свіная чума.

«Калі сітуацыя не зменіцца, то бок калі ў раёне не знойдуць новыя асяродкі захворвання, альбо калі ў суседніх гаспадарках не пачнуцца хваробы, тады мы ацэнім сітуацыю нанова і адклічам», – адзначыў начальнік Шальчынінкайскай ветэрынарнай службы Герардас Стокнус.

Шальчынінкайскі раён уваходзіць у зону, у якой фермеры з 2015 года не маюць права гадаваць свінняў без спецыяльных мераў абароны, якія ацэньваюць спецыялісты-ветэрынары.

Нядаўна здымачная група «Белсату», атрымаўшы скаргі жыхароў вёскі Зялёныя Лукі (Гомельская вобл.), зʼездзіла на мясцовую свінаферму «Добрая хрюшка». Жыхары сцвярджалі, што тут былі зарэзаныя і закапаныя 7 тыс. жывёлін, імаверна, у сувязі з хваробаю ці атручаннем. Чым скончылася працоўная паездка нашых журналістаў – глядзіце ў нашым рэпартажы:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў