У Літве павялічылася колькасць беларускіх турыстаў


За тры месяцы бягучага года колькасць беларускіх турыстаў у Літве павялічылася на 10 %.

Пра гэта распавяла кіраўнік Аддзелу па развіцці турызму Дзяржаўнага дэпартаменту турызму пры Міністэрстве эканомікі Літвы Расуоле Андруліене.

За першы квартал года Літву наведалі амаль паўмільёна (468 800 асобаў) турыстаў – гэта на 12,2 % больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

Турысты з Беларусі, Расеі, Латвіі і Польшчы складаюць прыкладна палову турыстычнага рынку Літвы. Колькасць наведнікаў Літвы з Беларусі за першыя тры месяцы года вырасла на 10,6 % у параўнанні з першым кварталам мінулага года.

Раней Belsat.eu пісаў, што беларускія турысты часцей за ўсіх іншых наведваюць Вільню ды Палангу.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Стужка навінаў