У Літве хочуць забараніць плаціць наяўнымі, калі сума здзелкі перавышае 3 тыс. еўраў


14 чэрвеня ўрад Літвы адобрыў высновы, у якіх парламенту прапануюць прыняць праект закону, што будзе абмяжоўваць наяўныя разлікі.

Калі парламент прыме адпаведны праект, то з наступнага году наяўнымі нельга будзе аплочваць не толькі разавыя здзелкі на такую суму, але і рэгулярныя.

То бок, наяўны разлік будзе немагчымы нават у выпадку доўгатэрміновай арэнды кватэры, калі агульная сума здзелкі перавысіць 3 тыс. еўраў, наяўны разлік з гаспадаром жылля стане немагчымы.

Наяўныя разлікі будуць абмежаваныя не толькі паміж грамадзянамі, але і ў выпадку з юрыдычнымі асобамі.

Адпаведныя высновы па гэтым пытанні ўраду прадставіў Мінфін Літвы. Ён прапанаваў знізіць суму наяўнага разліку з 5 тыс еўраў да 3 тыс. еўраў па некалькіх прычынах. Па-першае, абмежаванне наяўных разлікаў – гэта агульная тэндэнцыя ў ЕЗ і ў свеце, па-другое, у іншых краіна сумы наяўнага разліку ўжо значна знізілі.

Шопінг у Літве стане больш складаным?

Праўда, Мінфін балтыйскай краіны паказаў некалькі адмоўных наступстваў такіх абмежаванняў. Пры пэўных абставінах (напрыклад, у выходныя) будзе складана ажыццявіць безнаяўны разлік. Жыхары і бізнес могуць панесці больш выдаткаў, звязаных з аплатай банкаўскіх паслугаў. У некаторых выпадках безнаяўны разлік будзе ўскладнены, паколькі ўсталяваны ліміт на сумы банкаўскіх аперацый. Акрамя таго, праблемы могуць паўстаць у замежнікаў, якія не карыстаюцца е-банкінгам.

Міністэрства эканомікі Літвы выказалася супраць высноў Мінфіна і супраць самога абмежаванні наяўнага разліку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў