У Лілі пачаліся сутыкненні паміж расейскімі ды ангельскімі фанатамі


Расейскія футбольныя хуліганы дабраліся ў Ліль, дзе 15 траўня адбудзецца матч іхнай зборнай.

Расейцы напалі на брытанцаў (фанатаў Англіі ды Уэльсу), якія былі ў пабе, які знаходзіцца побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам у паўночнай частцы гораду.

У адказ на напад расейскіх хуліганаў брытанцы пачалі кідаць крэслы. Сітуацыя супакоілася, калі на месца прыехала паліцыя.

Пасля канфлікту былі затрыманыя два расейца, паведамляе «Sky Sports». Паводле карэспандэнта ТАСС, быў затрыманы і адзін ангельскі заўзятар.

Расейскія фанаты прыбываюць у Ліль, у гэтым горадзе іхная зборная 15 чэрвеня правядзе матч супраць зборнай Славакіі. А ў горадзе Ланс, што недалёка, 16 чэрвеня сустрэнуцца нацыянальныя каманды Англіі ды Уэльсу.

Што тычацца навінаў з футбольных палёў, то сёння зборная Вугоршчыны даволі нечакана перамагла каманду Аўстрыі – 2:0, а Партугалія разышлася мірам з Ісландыяй – 1:1.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў