У Лідзе школьнікі зладзілі «махач». Ім пагражае тэрмін за хуліганства


Прычынай бойкі стала абраза дзяўчыны, якую пакрыўдзіў былы хлопец. У справу ўмяшаўся знаёмы, што паглыбіла канфлікт.

Маладзёны вырашылі разабрацца «па-мужчынску»: пабіцца ў фармаце 3 на 3. Праз сацыяльную сетку яны дамовіліся пра месца і час паядынку.

Аднак на спарынг прыйшла няроўная колькасць байцоў. Да групоўкі крыўдзіцеля далучыліся ягоныя сябры, якія моцна збілі заступнікаў.

Пацярпелым па 15-16 год, хлопцы, што іх збілі, старэйшыя на год-два.

Збітыя самі звярнуліся ў органы, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. Распачатае расследаванне. Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па артыкулу «хуліганства».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў