У Лідзе п’яны хуліган напаў на дзеўчын у парку, а пасля заснуў


Хуліган атакаваў двух дзеўчын, якія шпацыравалі ў парку.

З адной з іх ён паспрабаваў сарваць адзенне, а пасля… заснуў у кустах.

Пра інцыдэнт паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Пацярпелыя адразу ж звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўнікі даволі хутка знайшлі парушальніка, якім апынуўся 35-гадовы жыхар Ліды. Свае паводзіны ён патлумачыў тым, што быў вельмі п’яны.

Прыгоды расейскага пікапера ў менскім клубе

У сувязі з гэтай гісторыяй міліцыя перасцерагае дзеўчын ад адзіночных вечаровых шпацыраў у малалюдных месцах.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў