У Лідскім раёне разбіўся вайсковы самалёт Су-25


Пілот згубіў кіраванне самалётам, выконваючы планавыя практыкаванні.

Лятак належаў 116-й штурмавой авіяцыйнай базе Вайскова-паветраных сілаў Супрацьпаветранай абароны.

«Лётчык, пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёту знаходзіцца па-за населенымі пунктамі, катапультаваўся. Яго знайшла пошукава-выратавальная каманда. Ахвяраў і разбурэнняў няма. Пілот не пацярпеў», – паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Прызначана камісія вайсковага ведамства, якая зоймецца высвятленнем прычынаў здарэння.

Су-25 – гэта самалёт-штурмавік, прызначаны для аказання непасрэднага авіяцыйнага падтрымання войскам у ходзе баявых дзеянняў.

МЯ, belsat.eu, паводле belta.by, interfax.by

Стужка навінаў