У Лідскім раёне падчас пажару загінула сям’я з трох асобаў


Пажар скончыўся трагедыяй.

30 студзеня а 00:53 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на другім паверсе чатырохпавярховага жылога дома ў вёсцы Плескаўцы Лідскага раёну, паведамляецца на сайце Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

У выніку пажару на лесвічнай пляцоўцы другога паверха знішчаная канапа, закураныя сцены і столь. Загінулі гаспадар кватэры (на другім паверсе) 1957 года нараджэння, ягоная жонка 1962 г. н і сын 1987 г.н. Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак b-port.com

Стужка навінаў