Раніцай 6 траўня ў Менску ў рэстаране «Лідо» на вуліцы Кульман абрынуўся пад’ёмнік для інвалідаў. Падчас здарэння 85-гадовая пенсіянерка атрымала траўмы. Яна памерла ў шпіталі.
Жанчына перасоўвалася толькі з кійком і вырашыла скарыстацца ў рэстарацыі падʼёмнікам.
«Лічаць, што нешта абарвалася. Нам сказалі, мяркуючы па запісах з камер, гэта адбылося праз секунду пасля таго, як яна зайшла – падняўся пыл як пасля абвалу. Бабулю шпіталізавалі, правялі аперацыю. Але чалавек пажылы… Яна не перажыла гэтую ноч », – распавёў TUT.BY унук жанчыны Максім.
Узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 338 Крымінальнага кодэксу. Як мяркуецца, прычына падзення падʼёмніка – абрыў цягавых лін. Рэстарацыя «Лідо» пакуль не каментуе здарэнне. Нагадаем, што гэтая ўстанова харчавання належыць Упраўленню справамі прэзідэнта.
ГА, belsat.eu