У лідара ЛНР Ігара Платніцкага моцная кантузія ды множныя траўмы


У кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі ЛНР закранутыя жыццёва важныя органы, аднак ягонаму жыццю нічога не пагражае, паведамляе «Інтерфакс» са спасылкаю на крыніцы ў шпіталі Луганска.

Дактары дыягнаставалі ў Платніцкага мінна-аскепкавыя раненні, у тым ліку печані і селязёнкі. Яго прааперыравалі.

Выбух здарыўся ў Луганску  раніцай 6 жніўня на скрыжаванні вуліц Карпінскага і Ватуціна. Пры выбуху таксама атрымалі раненні некалькі чалавек, пашкоджаныя фасады і выбіта шкло ў вокнах прылеглых будынкаў.

Паводле Адміністрацыі прэзідэнта, замах на Ігара Платніцкага зʼяўляецца вынікам унутранай барацьбы за ўладу. Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ўдакладніў, што ў «ЛНР» ідзе барацьба за размеркаванне фінансавых патокаў і за ўладу.

Платніцкі ўзначальвае гэтак званую ЛНР са жніўня 2014-га года. Увосень таго ж года Генеральная пракуратура Украіны абвінаваціла Ігара Платніцкага і грамадзяніна Расеі Аляксандра Папова ў выкраданні ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

ДР belsat.eu паводле nv.ua

Стужка навінаў