У лесе знайшлі цела 19-гадовай дзяўчыны


9 чэрвеня Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце забойства Талыш А. О. (лічылася зніклаю без вестак з 1 чэрвеня 2018 года), паведамляе УСК па Магілёўскай вобласці.

Бярозавы гай, у якім знайшлі цела дзяўчыны. Фота – sk.gov.by

Дзяўчына вучылася ў Жыліцкім сельгаскаскаледжы. 29 траўня яна вярталася з заняткаў у сваю вёску (Паўлавічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), але дадому не дайшла. 6 чэрвеня цела дзяўчыны знайшлі ў лесе непадалёк ад аўтобуснага прыпынку, на якім яна сышла.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў