«У лепшыя часы нафта такую ​​рэнтабельнасць давала». Лукашэнка бачыць вялікія перспектывы ў вырошчванні льна


Аляксандр Лукашэнка

Наведваючы ў Аршанскім раёне прадпрыемства «Вусце» Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу развіваць льнаводчую галіну.

«Па лёну мы дамовіліся. Я яшчэ раз пагляджу, што было даручана раней, пачынаючы ад вырошчвання і заканчваючы ільнокамбінатам. А то яны будуць хадзіць, усе грошы прасіць. Сёння калі правільна апрацоўваць па тэхналогіях лён – ён рэнтабельны», – падкрэсліў Лукашэнка.

Дырэктар інстытуту лёну НАН Беларусі Іван Голуб далажыў прэзідэнту, што рэнтабельнасць вытворчасці лёну даходзіць да 70%.

«У лепшыя часы нафта такую ​​рэнтабельнасць давала. І яны ходзяць, яшчэ просяць», – адзначыў ён, паведамляе БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары