У Лепелі намяло амаль паўметровыя сумёты


Цягам выходных у Віцебскай вобласці выпала ад 0,6 да 1,5 дэкаднай нормы ападкаў. Самым заснежаных населеным пунктам рэгіёну стаў Лепель.

Менш за ўсё ападкаў у Шаркаўшчыне – таўшчыня снежнага покрыва склала каля 20 см. Самыя вялікія гурбы намяло ў Лепелі – да 43 см. У Віцебску гэтай раніцай вышыня снежнага покрыва павялічылася да 35 см – за выходныя сумёты падраслі на 9 см.

5 сакавіка 2004 года ў Віцебску быў зафіксаваны абсалютны снежны рэкорд. Тады снежныя гурбы былі вышынёй амаль 70 см.

У беларускай сталіцы вышыня гурбаў месцамі дасягае 41 см. Сёння таксама прагназуецца снег.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў