Страляніна ў Лас-Вегасе: нападнік скончыў жыццё самагубствам, загінулі 58 асобаў, больш 515 атрымалі раненні


Паліцыя паведамляе па меншай меры пра аднаго тэрарыста. Нападнік страляў з 32 паверха гатэля побач з адным з найбуйнейшых казіно гораду Mandalay Bay Casino. Тэрарыст абстраляў наведнікаў фестывалю кантры-музыкі, які праходзіў непадалёк.

Колькасць ахвяраў увесь час павялічваецца. Спачатку Reuters паведамляла пра 2 загінулых і 24 параненых. Пасля гэтыя лічбы выраслі ў 10 разоў: 20 загінулых і каля 100 параненых. Некалькі асобаў з кулявымі раненнямі шпіталізаваныя. Цяпер паліцы падае, што загінулі больш 50, параненыя больш 515.

Колькасць загінулых робіць гэты выпадак масавага забойства са стральбой самым смяротным у гісторыі ЗША.

Спачатку праваахоўнікі паведамілі пра нейтралізацыю падазраванага. Пазней стала вядома, што ён застраліўся сам. У ягоным нумары знайшлі больш дзесяці адзінак зброі.

Паліцыя раскрыла асобу забойцы – гэта 64-гадовы мясцовы жыхар Стывен Пэдак. Адзначаецца, што ён быў ветэранам амерыканскай арміі, але не браў ўдзел у баявых дзеяннях. Ён страляў з аўтаматычнай зброі. Матывы яго ўчынку пакуль невядомыя. Паліцэйскі спецназ уварваўся ў яго нумар і забіў стралка.

Са злачынцам была жанчына азіяцкага паходжання 62-гадовая Мэріл Дэнлi. Яна затрыманая і дапытваецца сілавікамі. У дэпартаменце паліцыі адзначылі, што стралок дзейнічаў у адзіночку, але жанчына павінна адказаць на пытанні. Акрамя таго, выяўленыя два аўтамабілі, якія належаць стралку.

Амерыканскія медыі паведамляюць, што апошні раз падобнае здарэнне адбылося ў чэрвені мінулага году, калі ў начным клубе Арланда былі застрэленыя 49 чалавек. Тады адказнасць за напад узяла на сябе гэтак званая Ісламская дзяржава.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў