У Лагойскім раёне «Volvo» уляцела ў «Volkswagen»: адна асоба загінула


Аварыя на трасе М3 стала прычынай смерці 71-гадовага кіроўцы.

ДТЗ адбылося 29 верасня каля 10:40 на 29-м кіламетры трасы Менск-Віцебск у Лагойскім раёне.

32-гадовы кіроўца «Volvo S60» ехаў у бок Менску ў крайняй правай паласе, няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю, не знізіў своечасова хуткасць і сутыкнуўся з «Volkswagen Golf», які ехаў насустрач.

У выніку сутыкнення 71-гадовы кіроўца «Volkswagen» ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. У адносінах да кіроўцы «Volvo» распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Беларусі (Парушэнне ПДЗ падчас эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое стала прычынай смерці чалавека). Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Auto.tut.by, фотаздымкі ДАІ Менскай вобласці

Стужка навінаў