У Лагойскім раёне 11 жніўня прыблізна 03:30 паблізу вёскі Сілічы 18-гадовы жыхар Лагойска не справіўся з кіраваннем, яго машына з’ехала ў кювет і перакулілася.
«У выніку аварыі траўмы атрымаў 14-гадовы менчук, які знаходзіўся на заднім сядзенні Toyota Auris. Хлопчык у гэты ж дзень у 14 гадзін памёр у шпіталі. Кіроўца з траўмамі шпіталізаваны», – паведамляюць ва УУС Менаблвыканкама.
Кіроўца не меў правоў на кіраванне легкавым аўтамабілем і быў непрышпілены. Цяпер вырашаецца пытанне аб тым, каб распачаць крымінальную справу супраць яго.
ІІ, belsat.eu