У Кёльне масавая эвакуацыя: знайшлі бомбу


Амерыканская бомба вагаю ў 1 тону праляжала пад зямлёю з часоў Другой сусветнай вайны. Паліцыя выставіла кардоны ў радыусе аднаго кіламетра ды зладзіла самую масавую эвакуацыю ў пасляваенным часе.

Эвакуяваць давялося таксама дом састарэлых. Паводле псіхолагаў, гэта сталася стрэсам для пенсіянераў, многія з якіх яшчэ памятаюць вайну і бамбаванні Кёльну.

«Асаблівасць гэтай знаходкі ў тым, што яна вельмі вялікая, важыць каля тысячы кілаграмаў. З іх каля 60 % – уласна выбуховае рэчыва. Калі б яна ўзарвалася, то зруйнавала ўсё, што знаходзіцца паблізу», – зазначыў адмысловец па ўтылізацыі боепрыпасаў Вольфганг Вольф.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў