У кватэры кіраўніка інфармагенцтва БелаПАН Алеся Ліпая быў ператрус


Працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю цягам 7 гадзінаў праводзілі ператрус у кіраўніка кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая. Пасля ператрусу міліцыянты пасадзілі яго ў аўта і павезлі ў Дэпартамент фінраследванняў. Ліпая падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

На чым грунтуюцца абвінавачанні ў адрас Ліпая пакуль невядома, бо ў кватэру нікога не пусцілі. Праваахоўнікі забралі з ягонай кватэры кардонку з дакументамі.

Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі распавёў belsat.eu, што ператрус у кватэры Ліпая працягваўся ад 7 раніцы.

«Раніцай да яго прыехалі з Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК. Алесь не адчыняў дзверы, пазваніў праваабаронцам, але міліцыянты выклікалі супрацоўнікаў, якія пачалі ўзломваць дзверы. Тады ён адчыніў. Праводзяць ператрус, на паверсе стаяць супрацоўнікі ў цывільным з камерамі, нікога не пускаюць. Магчыма, будуць нешта выносіць. Сам Алесь таксама ўнутры. Што яму інкрымінуюць, невядома», – распавёў журналіст.

На месцы прысутнічалі журналісты і праваабаронцы. Фотакарэспандэнт belsat.eu паведаміў, што праваахоўнікі занеслі ў кватэру Ліпая ксеракс.

Праваабаронцы і супрацоўнік ў цывільным каля дзвярэй Алеся Ліпая
Праваабаронцы і супрацоўнік ў цывільным каля дзвярэй Алеся Ліпая
Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец
Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч
Паверх, дзе знаходзіцца кватэра Ліпая

Алесь Ліпай у 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам радыё «Свабода» ў Беларусі. Працаваў карэспандэнтам, а потым рэдактарам аддзелу навінаў у газеце «Знамя юности». У 1991 вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». У кастрычніку 1991 стварыў незалежнае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН і з’яўляецца генеральным дырэктарам кампаніі.

ДР belsat.eu паводле baj.by

Глядзі таксама
Каментары