У Курапатах высякаюць дрэвы (фота)


Ад раніцы рабочыя высякаюць дрэвы ва ўрочышчы Курапаты – месцы расстрэлаў і пахавання дзясяткаў тысячаў чалавек.


24 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць мемарыял у Курапатах.

«Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі, не Берасцейскую крэпасць, мемарыял. Зараз ідзе конкурс. Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы», – заявіў кіраўнік краіны.

Раней улады Менску далі дазвол на пабудову пяціпавярховага бізнес-цэнтра на скрыжаванні вуліцы Мірашнічэнкі і Менскай кальцавой аўтадарогі каля Курапатаў. Абʼект планавалася здаць да канца лютага 2018 года. Толькі дзякуючы пратэстам актывістаў «Маладога фронту» і ціску грамадскасці будову спынілі.

Аднак Лукашэнка заявіў сёння, што «ніколі не дазволіў бы нешта будаваць на гэтых землях».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў