У Курапатах усталявалі крыж у памяць Вацлава Ластоўскага


Урачыстае адкрыццё памятнага крыжа запланаванае на 29 красавіка.

У месцы масавых расстрэлаў НКВД ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам усталявалі памятны знак у гонар бацькі беларускай гістарыяграфіі, акадэміка, гісторыка Вацлава Ластоўскага. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца праз тыдзень.[/vc_column_text][vc_single_image image=”171681″ img_size=”large”][vc_single_image image=”171673″ img_size=”large”][vc_single_image image=”171697″ img_size=”large”][vc_column_text]У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» – першую кнігу, у якой аўтар абгрунтаваў беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя гэтага, у Ластоўскі абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі (падзеі даведзеныя да 1905 года). У 1920-ыя гады ВацлаўЛастоўскі працаваў над «Нарысамі беларускай гісторыі», якія па сутнасці ўяўляюць сабой першую беларускую энцыклапедыю гісторыі Беларусі і складзеныя з розных тэрмінаў і паняццяў з беларускай мінуўшчыны (машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Літвы).

У 1925 годзе ён апублікаваў «Летапісца Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага». У 1926 годзе пабачыла свет галоўная праца Ластоўскага – манументальная «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя», у якой прыводзіліся цытаты на старабеларускай мове са шматлікіх старажытных кніг і рукапісаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”171685″ img_size=”large”][vc_single_image image=”171689″ img_size=”large”][vc_single_image image=”171693″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэтае выданне ўяўляе сабой агляд «звыш тысячы важнейшых рукапісных кніг, грамат, старадрукаваных кніг з пачатку зараджэння беларускага пісьма (X ст.) аж да XIX ст».

У лістападзе 1929 года ён быў вызвалены з пасады сакратара Акадэміі навук БССР. 21 ліпеня 1930 года арыштаваны ў справе «Саюзу вызвалення Беларусі». Утрымліваўся ў турмах Масквы і Менску. Быў высланы на 5 гадоў у Саратаў. 6 снежня 1930 года пазбаўлены звання акадэміка.

Працаваў загадчыкам аддзелу рэдкіх рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага ўніверсітэту. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937 года. Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгаварыла да расстрэлу «як агента польскай разведкі і ўдзельніка нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 года; па другім – 16 верасня 1958 года. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990 годзе.

Адно з выданняў праграмы «Гісторыя пад знакам Пагоні» на «Белсаце» было прысвечанае Вацлаву Ластоўскаму.

МЯ, паводле istpravda.ru

Стужка навінаў