У Курапатах разбіраюць плот (ФОТАФАКТ)


Кампанія «Белрэканструкцыя» стрымала абяцанне і не будзе будаваць бізнес-цэнтр на ўчастку праз МКАД ад Курапатаў.

Здымкамі дэмантажу будпляцоўкі ў Facebook падзяліўся блогер Эдуард Пальчыс.

Абарона Курапатаў. Гісторыя перамогі

Амаль 15 содняў трывала вахта каля народнага некропалю.

За гэты час былі і сутычкі з будаўнікамі, і сутычкі з міліцыянтамі, але пераломным стаў момант, калі адзін з абаронцаў – Сяргей Пальчэўскіпрыкуў сябе кайданкамі да цяжкавіка. Пасля гэтага нават замоўца бізнес-цэнтру заявіў: «Будаваць там, дзе людзі прыкоўваюць сябе кайданкамі да тэхнікі, катэгарычна нельга».

Спыніць будоўлю пастанавіў сам забудоўнік.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары