У Курапатах невядомыя павалілі крыжы і хацелі іх спаліць


Паваленыя крыжы знайшлі ў сярэдзіне ўрочышча.

Пра здарэнне стала вядома з трансляцыі ў Facebook на старонцы Змітра Дашкевіча, якую вяла Наста Дашкевіч.На відэа бачна, што ў сярэдзіне ўрочышча ляжаць тры крыжы, зваленыя адзін на аднаго. Таксама заўважныя сляды падпалу.

«Мы бачым такія праявы сур’ёзнага супрацьстаяння ў Курапатах. У той час, пакуль адныя прадстаўнікі грамадскасці ўсталёўваюць новыя крыжы, іншыя ўціхую ўначы валяць іх і, больш таго, спрабуюць падпаліць», – кажа Наста Дашкевіч.

У Курапаты прыехала міліцыя, якая будзе высвятляць асобаў, якія здзейснілі акт вандалізму. Таксама ёсць інфармацыя, што ў Курапатах знойдзеныя ўлікі – бутэлька з гаручай вадкасцю. Магчыма, на ёй захаваліся адбіткі пальцаў. Справай мусяць заняцца і крыміналісты.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў