У Курапатах чысцяць лес і вешаюць шпакоўні


Талаку ладзіць гісторыка-асветніцкае абʼяднанне «Вяртанне памяці».

Абʼядананне «Вяртанне памяці», у якую ўвайшла ініцыятыва «За ўратаванне мемарыяла Курапаты», ладзіць сёння талаку па веснавым упарадкаванні ўрочышча ў Курапатах – ужо ў чацвёрты раз.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”165949″ img_size=”large”][vc_column_text]«Раней прыборкай тэрыторыі тут займалася КХП БНФ», – кажуць прадстаўнікі «Вяртання памяці» у размове з «Белсатам».

«У першы дзень павесім шпакоўні ды паглядзім, што зрабіла бараўлянскае лясніцтва, якое з 2016 стала гаспадаром часткі Курапатаў паміж кальцавой і дарогай Заслаўе–Калодзішчы. Ну і будзем далей чысціць курапацкі лес», – зазначылі валанцёры.

За ўрочышчам апошнія 20 гадоў глядзяць толькі актывісты і неабыякавыя. Адзінае, што зрабіла дзяржава для Курапатаў, – плакат «Беражыце лес» з вавёркай.

ЮЛ, ДД

Стужка навінаў