У Крыме збіраюцца забараніць Гэлаўін


«Агідныя маскі-шоу» супярэчаць духоўным і культурным традыцыям народаў Расеі, мяркуе кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў.

«Спецыялісты – педагогі, псіхолагі – выказваюць слушныя апасенні, што гульні з вобразамі зла могуць быць небяспечныя для дзіцячай псіхікі. Таму лічу, што ў навучальных установах ніякіх мерапрыемстваў, звязаных з Гэлаўінам, не павінна быць», – заявіў Сяргей Аксёнаў і заклікаў крымскае Мінадукацыі выступіць з адпаведная рэкамендацыяй.

Кіраўнік Крыму падкрэсліў, што «агідныя маскі-шоў» у Гэлаўін супярэчаць духоўным і культурным традыцыям народаў Расеі. Пра гэта, дадаў ён, неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі праваслаўнай царквы і лідары мусульманаў.

«З аднаго боку, гэта, безумоўна, камерцыйны праект, а з іншага – сродак культурнай каланізацыі. Прасоўванне цёмнай традыцыі Гэлаўіна накіраванае на падрыў традыцыйных для нашай краіны духоўна-маральных каштоўнасцяў. Думаю, гэта варта памятаць як тым, хто збіраецца «святкаваць», так і тым, хто зарабляе на гэтым грошы», – адзначыў Аксёнаў.

Гэлаўін адзначаецца 31 кастрычніка. Лічыцца, што гэта адзіны дзень у годзе, калі духі памерлых могуць вярнуцца на зямлю.

НМ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў