У Крыме разбурылі помнік Леніну. У інтэрнэце жартуюць


Хто зняважыў помнік, будзе высвятляць паліцыя.

Манумент правадыру ўсталявалі ў Судаку ў 1930 годзе, да 60-гадовага юбілею Ільіча. Падчас вайны манумент разбурылі, у 1955 годзе аднавілі. Цяпер яго таксама абяцаюць адбудаваць.

Пакуль жа ў інтэрнэце абмяркоўваць «страту». У каментарах пішуць «Усё ж такі Крым – Украіна» і «Рыхтуюць месца для іншага Вовы».

Дарэчы грошы на помнік Пуціну ў Крыме ўжо пачалі збіраць.

ДР belsat.eu паводле sudak.rv.gov.ru

Стужка навінаў