У Крыме каву Амерыкана пераназвалі ў «Россияно»


На Крымскім паўвостраве, анексаваным Расеяй, стараюцца пазбягаць нават згадак пра Амерыку.

У некаторых барах і кавярнях на паўвыспе цяпер не прадаюць кавы Амерыкана. Замест гэтага наведнікам прапануюць выпіць кавы «Россияно» або «Крымскай».

«Я быў здзіўлены, калі ўбачыў новую кава, – распавёў газеце «Комсомольская правда. Крым» жыхар Кактэбелю Аляксандр. – Закрэсліўшы белым карэктарам старую назву на кававым апараце, гаспадар адной з устаноў напісаў зверху «Россияно». Людзі цікава рэагуюць, калі гэта бачаць, смяюцца. Хоць думаю, правільна ўсё, так і трэба рабіць».

Як аказалася, гэта не адзіны выпадак. У Сімферопалі аматары кавы заўважылі надпіс у кавярні, які абвяшчаў: «Увага! У сувязі з нестабільнай геапалітычнай сітуацыяй у нашых установах няма кавы Амерыкана. Патрабуйце каву «Крымскую».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

МЯ, belsat.eu, паводле crimea.kp.ru

Стужка навінаў