У Крыме ФСБ затрымала расейскага вайскоўца за шпіянаж на карысць Украіны


У Сімферопалі Федэральная служба бяспекі РФ затрымала двух расейцаў, адзін з якіх вайсковец, па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Украіны.

Пра гэта паведамляе сайт ФСБ РФ.

«У г. Сімферопалі затрыманы грамадзяне РФ Суханосава Ганна Станіславаўна і Далгаполаў Дзмітрый Аляксандравіч. Апошні праходзіць ваенную службу на тэрыторыі Рэспублікі Крым», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што названыя асобы «збіралі і перадавалі спецслужбам Украіны звесткі аб дзейнасці частак і злучэнняў Чарнаморскага флоту, якія складаюць дзяржаўную таямніцу».

«Узбуджаная крымінальная справа паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 275 Крымінальнага кодэксу Расеі «Дзяржаўная здрада». Вядзецца следства», – падсумавалі ў ФСБ.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў