У Круглянскім раёне адкрылі бюст царскаму генералу, які заваяваў Сярэднюю Азію


Бюст расейскага генерала Міхаіла Чарняева сёння адкрылі ў турыстычным комплексе ў вёсцы Лыскоўшчына Круглянскага раёну

Як паведамляе БелТА, ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел амбасадар Сербіі ў Беларусі Велька Ковачевіч.

Генерал Чарняеў (1828-1898) з двух гадоў жыў і выхоўваўся ў беларускім маёнтку бацькі Тубышкі Магілёўскай губерні. Скончыў Магілёўскую гімназію. Вядомы тым, што заваяваў для Расейскай імперыі Сярэднюю Азію – цяперашнія тэрыторыі Казахстана, Узбекістану, Таджыкістану ды інш. У 1876 годзе Чарняеў узначаліў сербскую армію падчас вайны на Балканах з Турцыяй.

Акрамя таго, Чарняеў выдаваў у Расеі газету «Русский Мир» – кансерватыўнае і славянафільскае выданне.

 

ІІ, belsat.eu; фота – БелТА

Стужка навінаў