У Кракаве ўскрылі саркафаг вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя


Алавяны саркафаг вялікага князя літоўскага і польскага караля Стэфана Баторыя павязуць у майстэрню ў Сілезію. Пасля кансервацыі вернуць на месца ў снежні.

Сведкамі адкрыцця саркафагу былі кардынал Станіслаў Дзівіш, а таксама консул Вугоршчыны ў Кракаве доктар Адрыяна Кюрменды. Адкрыццё адбылося ў межах кансервацыі, якую праводзіць катэдральная парафія.

Алавяны саркафаг мусіць вярнуцца ў замкавы комплекс Вавэль, што ў Кракаве, у снежні. Пасля плануецца комплексная мадэрнізацыя склепа Стэфана Баторыя.

Стэфан Баторый быў вялікім князем літоўскім на працягу дзесяці гадоў: з 1576 па 1586 гг. Таксама быў польскім каралём. Пры Баторыі кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай адбываўся ў Горадні.

НМ, belsat.eu, паводле Radio Kraków

Глядзі таксама
Каментары