У конкурсе на памятны знак у Курапатах перамаглі тры праекты. Яны ўсе патрабуюць дапрацоўкі


Удасканаленыя эскізы павінныя быць прадстаўленыя журы да 1 ліпеня.

11 чэрвеня рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна паведаміў журналістам, што ў конкурсе памятнага знака мемарыялу ў Курапатах перамаглі тры праекты.

Журы абралі іх з 32 заявак, падае БелТА.

Паводле Баразны, тыя праекты, якія выйшлі ў фінал, патрабуюць дапрацоўкі – у прыватнасці, з улікам архітэктурнай прывязкі і дакладнага месца размяшчэння памятнага знаку.

Паводле арганізатараў конкурсу, знак мае арганічна ўпісацца ў існы народны мемарыял і не парушыць ягонае цэласнасці.

Конкурс эскізаў памятнага знаку ў Курапатах Міністэрства культуры абвесціла напрыканцы сакавіка. Яго мэтай было стварыць «найбольш выразнае мастацкае адлюстраванне вобразу ўрочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння».

ДД

Стужка навінаў