У Кобрыне цяжкавік з арнаментам выпадкова знёс бюст Сувораву


У Кобрыне 17-га верасня кіроўца грузавіка выпадкова знёс бюст расейскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву, усталяваны перад уваходам у Кобрынскі ваенна-гістарычны музей.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў мясцовы актывіст аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віктар Гарбачэўскі.

«Сёння ў Кобрыне шляхам небяспечнага і дакладнага манеўравання знішчаны помнік кату Беларусі – Сувораву. Ура! Так значна лепш. Дзякуй кіроўцу Берасцейскага мясакамбінату», – адзначыў актывіст.

Усяго ў Кобрыне ў часы СССР былі ўсталяваныя два бюсты і адзін помнік Сувораву ў поўны рост.

Аляксандр Сувораў (1729-1800) – расейскі палкаводзец, які ў гісторыю Беларусі ўвайшоў праз актыўны ўдзел у крывавым задушэнні паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе. За падаўленне паўстання ён быў уганараваны Кобрынскай воласцю з больш чым 13 тыс. мужчынскага насельніцтва. Супраць яго ўшанавання ў Беларусі актыўна выступаюць нацыянальна-арыентаваныя сілы.

Галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна выклала на «Фэйсбуку» здымак цяжкавіка, які збіў бюст, ды пажартавала, што «за стырном сядзеў сам Зянон Пазняк».

На цяжкавіку відаць узор традыцыйнага беларускага арнаменту ды надпіс «Каханне ёсць».[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Больш пра Суворава і ягоную ролю ў беларускай гісторыі ў праграме «Гісторыя пад знакам Пагоні»:

Пра Суворава распавядала таксама праграма «Загадкі беларускай гісторыі»:

МЯ, паводле krynica.info

Стужка навінаў