У кнігарні «Галіяфы» адбываецца сустрэча са Святланаю Калінкінай. Онлайн


 «Белсат» ладзіць цыкл сустрэчаў з тварамі каналу. Першым госцем будзе вядомая журналістка Светлана Калінкіна, якая вядзе перадачу «Размова дня».

На сустрэчы адною з тэмаў, што закране Святлана, будуць «цяжкія суразмоўцы». Таксама журналістка падзеліцца ўражаннямі ад гутарак са сваймі госцямі ды распавядзе, чаму і куды сышла з пасады шэф-рэдактаркі «Народнай волі».

Вы зможаце задаць свае пытанні. Падзея на «Facebook’у».

Імпрэза адбудзецца 28 красавіка ў кнігарні «Галіяфы». Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Стужка навінаў