У Клічаўскім раёне асудзілі двух маладзёнаў – за пагрозы бензапілой


Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў лютым.

Пра яго ў эфіры «Альфа радыё» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

23-гадовы нецвярозы хлопец разам з сябрам а 6-ай раніцы прыехалі ў госці да дзяўчыны (у Клічаўскім раёне). Там яны пабачылі двух іншых хлопцаў, і пачалася сварка.

«Малады чалавек дастаў з аўта муляж пісталета і пачаў усіх палохаць, пагражаў ужываннем гвалту. «Пісталет» у яго адабралі, знаёмы спрабаваў яго супакоіць. Але той не сунімаўся: ён дастаў з багажніка бензапілу, паспрабаваў яе запусціць – каб такім чынам «вырашыць» канфлікт. Запусціць яе ён не змог, папрасіў знаёмага, у выніку з заведзенай бензапілой у руках працягнуў пагражаць людзям», – распавяла Юлія Ганчарова.

Тыя, каму хлопец пагражаў, уцяклі.

Адзін са сведкаў сцэны адабраў у хлопца бензапілу. Сябры не супакоіліся, агрэсіўны маладзён зайшоў у дом знаёмых, дзе збіў аднаго з прысутных.

Падчас папярэдняга следства фігуранты прызналі сваю віну. Суд Клічаўскага раёну прызнаў іх вінаватымі ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства і прызначыў 4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

НМ, belsat.eu, фотаздымак altay.glavny.tv

Стужка навінаў