На пажары ў Клецкім раёне загінуў мужчына


У шматкватэрным доме ў Клецкім раёне гарэла кватэра.

Супрацоўнікі МНС даведаліся пра пажар у аграгарадку Янавічы а 16:11 10 лютага, паведамляе прэс-служба ведамства.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, пабачылі, што ў кватэры на другім паверсе (3-хпавярховага дому) моцнае задымленне. Супрацоўнікі МНС знайшлі ў кватэры загінулага гаспадара 1973 года нараджэння. Суседзі распавялі, што мужчына пражываў адзін.

З кватэраў таго ж дому супрацоўнікі МНС выратавалі тры асобы, яшчэ 11 – эвакуявалі.

Цяпер высвятляецца прычына пажару. Адна з версіяў, якія разглядаюць, – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў