У Кітаі забаранілі святкаваць Каляды: «пахабнае» свята


Партком аднаго з універсітэтаў гораду Сіань забараніў сваім супрацоўнікам і студэнтам святкаваць Каляды, таму што гэта «пахабнае» свята, поўнае кітчу.

На тэрыторыі кампусу студэнтаў сустрэлі транспаранты з надпісамі: «Станем выбітнымі сынамі і дочкамі Кітая, выступім супраць сентыментальных святаў Захаду».

Паводле кіраўніцтва навучальнай установы, кітайцы апошнім часам усё часцей святкуюць заходнія святы, якія прыніжаюць значнасць кітайскіх традыцый. Таму каб студэнты «не поўзалі перад замежнікамі», іх адправілі глядзець прапагандысцкія фільмы, адзін з якіх – пра Канфуцыя. Тых, хто адмовіцца глядзець абавязковае кіно, чакае пакаранне.

Забарона на святкаванне Калядаў дзейнічае і ў горадзе Венжу, што ў правінцыі Чжэцзян. Там афіцыйна забаронена святкаванне Калядаў у любым выглядзе ў школах і дзіцячых садках. Спецыяльныя інспектары сочаць за выкананнем гэтай забароны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў