У Кітаі выпрабавалі аўтобус-тунэль, пад якім могуць ездзіць машыны (Відэа)


У кітайскай правінцыі Хэ-Бэй (Hebei) прайшлі выпрабаванні «аўтобуса будучыні» «Transit Elevated Bus» (TEB-1). Пра гэта паведамляе агенцтва «Сіньхуа».

Пад «Transit Elevated Bus» могуць праязджаць аўтамабілі, у той час як сам аўтобус рухаецца па адмысловых каляінах у дарозе. Мяркуецца, што новы від транспарту дапаможа разгрузіць кітайскія дарогі.

Выпрабавальны ўзор складае 22 метры ў даўжыню і 7,8 метры ў шырыню. Вышыня – амаль 5 метраў. У адзін аўтобус месцяцца да 300 пасажыраў.

Відэа: выпрабаванне аўтобуса-танэлю ў Кітаі / CCTV News

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў