У Кітаі прайшла акцыя ў падтрыманне Украіны


У Пекіне людзі зладзілі акцыю салідарнасці з Украінаю. Жыхары Кітаю падтрымалі цэласнасць Украіны, па гэта паведамляюць карыстальнікі «Тўітэру».

Кітайцы ды ўкраінцы, якія жывуць у Кітаі, прынеслі нацыянальныя ўкраінскія сцягі, а таксама плакаты з надпісамі на ўкраінскай і кітайскай мовах «Чужога не трэба, сваё не аддамо!», «Трымайцеся браты, мы з вамі», «У адзінстве сіла», «Украіна пачынаецца з цябе».

21 верасня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень міру. Шмат у якіх краінах людзі будуць збірацца на акцыі ўдзеля падтрымання Украіны.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Глядзі таксама
Каментары