Уніяністы трымалі ў руках плакаты з надпісамі: «Вялікая Румынія – старыя межы», «Бэсарабія – гэта Румынія!».
У шэсці прыхільнікаў аб’яднання Малдавіі з Румыніяй (уніяністаў) прынялі ўдзел ад 2 да 3 тысяч чалавек. Акцыю арганізаваў рух «Actiunea 2012» («Дзеянне 2012» – саюз няўрадавых арганізацыяў Малдавіі і Румыніі, якія выступаюць за аб’яднанне дзвюх дзяржаваў). 15 траўня 2015 г. лідара руху Георгія Сіміёна абвясцілі ў Малдавіі персонай нон грата.
Удзельнікі шэсця прайшлі па цэнтры малдаўскай сталіцы, трымаючы ў руках сцягі Малдавіі, Румыніі, ЕЗ ды плакаты з надпісамі: «Аб’яднанне!», «Вялікая Румынія – старыя межы», «Бэсарабія – гэта Румынія!».
Падчас пікету ля амбасады Расеі маніфестанты патрабавалі вывесці расейскія войскі з тэрыторыі Прыднястроўя.
Шэсце ўніяністаў было прымеркавана да 203-й гадавіны бухарэсцкага мірнага пагаднення паміж Расейскай і Асманскай імперыямі, якое паставіла кропку ў расейска-турэцкай вайне 1806–1812 гг. Тады тэрыторыя паміж Прутам і Днястром была перададзеная Расеі.
ЮВ, паводле rusplt.ru